Статистика
Сайты беларуси Rating All.BY
Календарь
Введите ваш email

Подписка на RSS  Подписаться на RSS-ленту

Анонсы Кольца
Комментарии

«Стандартная» апазіцыя. Серыя-2. Партыя БНФ.

    Мы працягваем знаёміць чытачоў з  тым, што адбываецца ў справе вылучэння кандыдатаў на пост прэзідэнта
    ад апазіцыйных сілаў. Сёння гаворка пойдзе пра самую “старую” апазіцыйную сілу сучаснай Беларусі – партыю “Беларускі народны фронт”(БНФ).

    Партыя ўжо неаднойчы была заўважана за тым, што мела некалькі розных груповак, што значна падрывае адзінства і суадносна моц партыі. Вось і перад гэтай выбарчай кампаніяй зноўку выявiуся раскол. Так, частка членаў партыі БНФ вырашыла падтрымаць ўжо знаёмага ўсім Мiлінкевіча. Яшчэ частка выступіла ў падтрымку лідэра нейкай бесформенай  масы пад назвай “Еурапейская Беларусь” – Андрэя Саннікава. У рэшце рэшт, 13-ы (сімвалічная лічба, ці не праўда?) з’езд партыі БНФ вырашыў вылучыць кандыдатам Рыгора Костусева, які быў даверанай асобай Мiлінкевіча пад час мінулых прэзідэнтскіх выбараў.

    Станадартна, як толькі адбылося вылучэнне, кандыдат заявiу аб неабходнасці кансалідацыі нацыянальна- дэмакратычных сілаў. Але ўдакладняць, хто туды ўваходзіць і з кім рэальна магчымыя перамовы аб гэтай самай міфічнай “кансалідацыі”, па зразумелых прычынах спадар Костусеў адмоⳢся. Яно і не дзiуна – апазіцыя яскрава выстаўляе сябе раздробленай і шматпластавай з’явай, кожны “пласт” якой цягне шкуру незабітага мядзведзя на сябе. Такім чынам, словы пра кансалідацыю цалкам натуральна выцякаюць з кантэксту сітуацыі, але таксама дзеля ўсіх цалкам відавочна што словы гэтыя, хутчэй за ўсё, так і застануцца толькі словамі. Зноў жа, стнадартная для беларускай апазіцыі сітуацыя. Такая ж, як недахоп грошай для ‘кансалідацыі’, або моцная сварка пасля чарговага цалкам зразумелага паражэння.

    Другім, не меньш, калі нават не больш стандартным і прадказальным крокам была заява пра першыя дзеянні ў выпадку перамогі. Першымі заканадаўчымі актамі “кандыдат” мяркуе зрабіць загады аб “вяртанні нацыянальных беларускіх сімвалаў – герба “Пагоня” і бел-чырвон-белага сцягу”… не праўда, вельмі прадказальна? Канешне, усім добра вядома, што партыя БНФ лічыць нацыянальную праблему галоўнай, але ж нейкае дзiунае ўяўленне вырашэння гэтай праблемы ў яе прадстаўнікоў. Калі герб “Пагоня” быў прызнаны (і цалкам справядліва прызнаны) гістарычнай каштоўнасцю, то БЧБ сцяг шмат у каго звязаны са здрадніцтвам беларускіх калабарантаў пад час Вялікай Айчыннай вайны. Да таго ж, БЧБ не мае такой старой гісторыі як “Пагоня”, больш за тое, БЧБ звязаны з самымі спрэчнымі старонкамі беларускай гісторыі. Такім чынам, такі крок кандыдата ад партыі БНФ падаецца вельмі не абачлівым і не самым патрэбным у цяперашні момант.

    Што тычыцца праграмы кандыдата, то яна цалкам сыходзіцца з праграмай самой партыі. Вiдаць грошай было выдзелена няшмат і прыдумаць нешта новае не хапіла фантазii. Уступленне Беларусі ў Еурапейскі Саюз, які зараз сам адчувае востры крызіс, і НАТО, араганізацыю, якая мае мякка кажучы дрэнную рэпутацыю, уяўляюцца вельмі спрэчнымі і не самымі абгрунтаванымі тэзісамі праграмы. Як бачым, і тут ўсё стандартна. Шчыра кажучы, складваецца ўражанне, што партыя БНФ паступова пераўтвараецца ў нешта такое ж аморфнае і нецікавае для выбаршчыкаў як і астанія апазіцыйныя сілы. А некалі гэтая партыя магла рэальна прэтэндаваць на шостую частку галасоў выбаршчыкаў. Але час пустых абяцанак прайшоў, людзі пачалі верыць толькі сапраўдным справам. Ды і актуальныя ідэі ў спадароў з БНФ відаць скончыліся, вось і адбываецца ціхае “спаўзанне” ў шэрагі “стандартных” апазіцыянераў, апазіцыянераў без выбаршчыкаў, а значыць і без будучыні.

    Автор статьи – Аляксандр


    Добавил: Стас Аллов
    16.06.2010