Статистика
Сайты беларуси Rating All.BY
Введите ваш email

Подписка на RSS  Подписаться на RSS-ленту

Анонсы Кольца
Комментарии

Гавары праўду, але перш аб сабе

    На е-мэйл Кольца патриотических ресурсов Беларуси пришло очередное письмо. Публикуем его ‘как есть’. Далее – цитата.

    Некаторы час назад адной з беларускiх партый (АГП) была разгорнута цiкавая кампанiя «Гавары праўду!» Дарэчы, цiкавага у ей многа. Па-першае, узначальвае гэту кампанiю адзiн з дастаткова вядомых беларускiх паэтаў Уладзiмiр Някляеў. Але, гэта, мяне, як аматарку беларускай лiтаратуры, вельмi вельмi здзiўляе. Паэты павiнны пiсаць вершы, несцi сваёй натхнённай творчасцю прыгажосць i гармонiю, аптымicтычныя рознакаляровыя поменi ў наша шэрае, азмрочанае буднямi i паусядзённымi турботамi жыццё. А тут, што атрымлiваецца? Нейкая бязглуздая акцыя! «Гавары праўду!» Якую праўду? Па-мойму яе хапае i занадта, яна агульнавядомая!

    Ведаеце, гаворачы пра вядомую рассiйскую пiсьменнiцу Таццяну Талстую, крытыкi адзначаюць яе талент, прыгажосць слова яе творчасцi. Адно азмрочвае яе бiяграфiю, кажуць крытыкi, займаецца яна yciм (тэлебачанне, грамадска-палiтычнае жыццё), але, на вялiкi жаль, толькi не лiтаратурай. Так i нашы паэты.

    Беларуская лiтаратура – ахвярная лiтаратура, загнаная, невядомая. Не прайшла яна станаўленне, не было ў ёй нi вызначанага Рэнесансу, нi залатога, нi срэбнага стагоддзяў. Хто у нас, як гаварыў Караткевiч, «клясiкi»? Хто не? Дык чаму хоць зараз, не развiваць розныя лiтаратурныя напрамкi?!

    Кажуць, беларуская лiтаратура – гэта палова ваенных твораў, палова – твораў на вясковую тэматыку. Ну, ды чаму не развiваць «гарадскую прозу», постмадэрнiстскi напрамак, фэнтазi? А паэзiя? 3yciм самотна…
    Нiхто нi Нобелеўскую прэмiю, нi Букераўскую прэмiю цi яшчэ якую не атрымаў… I не атрымае, бо нашы беларускiя пiсьменнiкi i паэты замест асноўнага свайго прызвання займаюцца нейкiмi акцыямi, дбаюць пра усё, акрамя любай майму сэрдцу роднай лiтаратуры…

    Па-другое, сутнасць гэтай акцыi «Гавары праўду»? Што жадаюць сказаць нам iнiцыятары гэтага, – невядома. Toe што медыкам мы грошы плоцiм, каб усё добра было на час нашай шпiталiзацыi? Ну, дык гэта агульнавядома! Што сваiм дзецям рамонты ў школах робiм? Ну, дык каго гэтым здзiвiш?

    Ну, ёсць у нашым грамадстве праблемы, ну дык хто аб гэтым не ведае?

    А у якiм грамадстве ix няма? Як Еўранавiны паглядзiш, дык здаецца, што ўвесь свет у вольны ад працы (а некаторыя i на працягу працоўнага часу) толью i робяць, што бастуюць супраць таго цi iншага. Ды, я не аб тым… Прыкра i агiдна ад таго, што вялiкiя грошы у гэтым прымаюць удзел! А можа нашым культурным дзеячам заняццца крыху мiласэрднасцю? У xocпic з’ездзiць, у дзiцячы дом, на чарнобыльскую тэрыторыю, якому прадпрымальнiку цi фермеру дапамагчы, цi мастаку? А можа, дапамагчы маладым паэтам i пiсьменнiкам, каб хоць яны дзе «засвяцiлiся» ды што атрымалi?

    А так, ведаеце, улада i апазiцыя гуляюць у спартыуную гульню па перацягванню канату… Тыя хоць Лёдавыя палацы будуюць, бiблiятэку, музеi, але ўсё для народу. А гэтыя што? I мiжволi, пачынаешь нават задумвацца, на якi бок iсцi…

    Ажбета Мiцкевiч


    Добавил: Стас Аллов
    25.05.2010